Энцыклапедыя картаў
-
Зеўс і Мнемазіна
Зеўс - галоўны з богаў-алімпійцаў, які кіруе сусветам. Арол - любімая птушка Зеўса, яго памагаты. Мнемазіна, спакушаная Зеўсам, - багіня, якая ўвасабляе памяць і веды, натхняе творцаў.Падрабязней -
Дыяніс
Дыяніс, ён жа Бахус, ён жа Вакх - бог сонечнага цяпла, жывой сілы прыроды, а таксама - бог віна і яго ўзбуджальнага дзеяння на чалавека.
Падрабязней -
Афрадыта
Багіня кахання, нараджэння, вечнай вясны. Нарадзілася ў моры з кропляў крыві і семені Ўрана.
Падрабязней -
Апалон і Дафна
Эпізод пераўтварэння Дафны ў лаўровае дрэўца, як адзіны шлях пазбегнуць любоўнага пераследу Апалона.
Падрабязней -
Персефона
Багіня ўрадлівасці і царства мёртвых, уладычыца пекла. 7 зерняў гранату ад каварнага мужа назаўсёды зачынілі яе ў царстве Аіда.
Падрабязней -
Афіна і Эрыхтоній
Афіна таемна гадавала Эрыхтонія, даўшы яму пры нараджэнні 2 кроплі (жыцця і смерці) крыві Гаргоны.
Падрабязней -
Амфітрыта
Амфітрыта - адна з нерэідаў, дачка марскога бога Нерэя і жонка Пасейдона. Амфітрыта шанавалася нароўні з мужам, Гамэр згадвае яе, як багіню, якой падуладныя марскія пачвары.
Падрабязней -
Гея і цыклопы
Гея - маці продкаў і, агулам, усяго жыцця. Яна была маці Ўрана (неба), ад саюзу з якім з'явіліся, у тым ліку, цыклопы.
Падрабязней -
Німфы воднай стыхіі
Лімнада, Нерэіда і Наяда - водныя німфы. У іншых стыхіяў былі свае німфы, але водныя лічыліся найбольш уплывовымі.
Падрабязней -
Дрыяды
Дрыяды - лясныя німфы, апякункі дрэваў. З тых нешматлікіх німфаў, што смяротныя. Лічылася, што дрыяды неаддзельныя ад дрэва, з якім звязана, і памірае, калі памрэ дрэва.
Падрабязней -
Выкраданне Еўропы Зеўсам
Зеўс у выглядзе белага быка, з'явіўся на пляжы, дзе Еўропа бавіла час з сяброўкамі. Скраў прыгажуню і звёз на Крыт.
Падрабязней -
Леда і лебедзь
Эпізод нараджэння Алены - будучай жонкі Менелая, ад Леды і Зеўса ў абліччы лебедзя.
Падрабязней -
Сірэны
Сірэны ўвасаблялі чароўную, але каварную марскую паверхню, пад якой хаваюцца вострыя скалы і водмелі.
Падрабязней -
Жыццё і смерць Вялікага Магістра
Гуго дэ Пэйн - заснавальнік Ордэна Тампліераў і яго першы Вялікі Магістр. Таксама ён стварыў кодэкс паводзінаў чальцоў Ордэна.
Падрабязней -
Захавальнік чэрапа
Вялікі Магістр Ордэна Тампліераў Бэртран дэ Бланфор з чэрапам-святыняй Caput Mortuum.
Падрабязней -
Паляванне Тампліера
Прысвечана Жаку дэ Мале, апошняму Вялікаму Магістру Ордэну Тампліераў.
Падрабязней -
Цуд пра каня
Арман дэ Лавуа (Арман Перыгорскі) - Вялікі Магістр Ордэну Тампліераў. Даў абет уступіць у Ордэн пасля таго, як ледзь не загінуў пасля падзення ў каня.
Падрабязней -
Абарона крэпасці
Роберт дэ Краон быў другім Вялікім Магістрам Ордэну Тампліераў. Ён праявіў сябе як бліскучы арганізатар, чым ператварыў Ордэн у буйную сілу ў дзяржавах крыжакоў.
Падрабязней -
Крумкач Одзіна Мунін каля Сідона
Цібо Гадэн быў Вялікім Магістрам Ордэну і беспаспяхова абараняў крэпасць Сідон. Хугін і Мунін - пара крумкачоў бог Одзіна, што паведамлялі яго пра навіны.
Падрабязней -
Восьмы дзень вяселля Хрысціяна Розенкрэйца
Хімічнае вяселле Хрысціяна Разенкрэйца ў 1459 годзе - маніфест Разенкрэйцараў, уяўляе сабой філасофска-сімвалічную прытчу пра семідзённае падарожжа Хрысціяна Разенкрэйца на каралеўскае вяселле.
Падрабязней -
Вяртанне святыні
Эвэрар дэ Бар - трэці Вялікі Магістр Ордэна Тампліераў. Па вяртанні са Святой Зямлі адмовіўся ад высокай пасады і сышоў у манастыр.
Падрабязней -
Урачыстасці з нагоды ўзяцця Акко
Акко - старажытны горад, што быў заваяваны рыцарамі на чале з Балдуінам І. Да заканчэння Крыжовых Паходаў з'яўляўся сталіцай Іерусалімскага Каралеўства.
Падрабязней -
Тампліеры спрачаюцца з крумкачом
Крумкач - міфалагічны пасярэднік паміж сусветам жывых і царствам мёртвых, у некаторых эпасах - праклятыя душы.
Падрабязней -
Паляванне на белага льва
Белы леў - папурны сімвал рыцарскіх ордэнаў сярэднявечча, што сімвалізаваў нябесную моц, дадзеную воіну Хрыстоваму.
Падрабязней -
Здабыццё чорнага каменя ля гары Унтэрберг
Губерт Кох - комтур Ордэна, што чакаў прыходу багіні Ісаіс пад гарой Унтэрберг.
Падрабязней -
Смерць у бітве
Жэрар дэ Рыдфар - Вялікі Магістр Ордэна, што прывёў войска Ордэна да суцэльнай паразы ў бітве з арміяй Саладзіна пры Хаціне.
Падрабязней -
Носьбіт святла
Ініцыяваны ў таямніцу дактрыны апелюе да казуістычных аналогіяў, незразумелых для недасведчаных.
Падрабязней -
Захавальнік таямніцы храма
Вялікі святар-іерафант - тлумач святой таямніцы ў грэкаў і ў заходняй эзатэрыцы. Яго імя нельга ні называць, ні пісаць.
Падрабязней -
Дзяўчына са збанамі
Жрыца, што падносіць удзельнікам містэрыі пасудзіны са змесцівам, здольным выклікаць больш светлыя надзеі пра канец жыцця і вечнасць.
Падрабязней -
Вершнік у шлеме
Ён спяшаецца да моста праз Раку, дзе, прыкрыўшы галаву, каб не пазналі, будзе лаяцца і кпіць з удзельнікаў шэсця, як гэта прадугледжана традыцыяй.
Падрабязней -
Носчык бочак
Той, хто звычайна суправаджае жадаючых быць пасвечанымі ў таямніцы містэрыі.
Падрабязней -
Таемная цырымонія ініцыяцыі
Той, якому дазволена здымаць пакровы, што ахутваюць галоўную таямніцу.
Падрабязней -
Людзі, што вандруюць на капелюшы гіганта
Восьмы дзень містэрыяў, прысвечаны паўтору цырымоніяў дзеля тых, хто прапусціў іх.
Падрабязней -
Носчыкі бочак
Тыя, хто бяруць удзел у атлетычных гульнях сёмага дня ў гонар дзвюх багіняў.
Падрабязней -
Святая калясніца
Уведзеныя ў таямніцу, якія адправіліся ў паломніцтва ў нейкае таемнае месца ў гарах.
Падрабязней -
Паганятыя хмараў
Майстры, якія валодаюць вялікімі ведамі ў галіне прыроднай магіі, што дазваляюць ім выклікаць звышнатуральныя з'явы.
Падрабязней -
Перасоўванне святыняў
Уведзены ў містэрыю, які прыняў дактрыну таямніцы сваіх сапраўдных поглядаў.
Падрабязней -
-
Двое ў чоўне
Узведзеныя на другую ступень, рухаюцца ў складзе працэсіі ў бок мора, каб зазнаць нешта асаблівае.
Падрабязней -
Альберт бяжыць з хуткасцю чарапахі
Шмат у якіх культурах выяву чарапахі асацыявалі з падмуркам і першапачаткам сусвету.
Падрабязней -
Таемная гісторыя манголаў
Зграі саранчы, што налічваюць мільярды насякомых утвараюць "лятучыя хмары", пакрываючы і спушташаючы велізарныя плошчы.
Падрабязней -
Ганна і скарабей
Карціна прысвечана Ганне Паўлавай - адной з найверлізарных балярынаў ХХ стагоддзя. Скарабей у якасці сімвалу сонца і вяртання.
Падрабязней -
Майкл і хамелеон
Зразумелая мастацкая метафара на "поп-караля" Майкла Джэксана як чалавека, які змяняў аблічча.
Падрабязней -
-
Вінцэнт на полі
Апошняя карціна Вінцэнта ван Гога "Пшанічнае поле з варонамі". Дамаляваўшы палатно, Вінцэнт стрэліў сабе ў грудзі.
Падрабязней -
Восьмы санет Шэкспіра
"Мёртвыя галовы" Ёрыка, ружы Ланкастараў і Ёркаў і іх творца Ўільям на метафарычным дэміургу - павуку.
Падрабязней -
Маленькая начная серэнада
Ёган Бах - адзін з найбольш значных кампазітараў сусвету. А птушка калібры вядомая як вястун, які здатны кіраваць часам.
Падрабязней -
Чэ Гевара сярод скарпіёнаў
Атрутныя джалы скарпіёнаў і пісталет у руцэ бязлітаснага і непахіснага рэвалюцыянера.
Падрабязней -
Стрэл
Пушкін на цвыркуне (сімвале хатняга ачагу) супрацьстаіць мухам як сімвалам зла і моравых эпідэміяў.
Падрабязней -
Адольф і Іосіф. Паветраная бойка
Верабей сімвалізуе нізасць, бойкасць, прагнасць, пажаднасць.
Падрабязней -
-
Школа багамола
Брус Лі ў адной з пазіцыяў кунг-фу, цалкам адпаведнай постаці багамола, гатовага да нападу.
Падрабязней -
Першы Джокер
Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipiscing elit. Nunc tincidunt nisl blandit leo varius pharetra. Etiam ullamcorper viverra feugiat. Ut metus.Падрабязней -
Другі Джокер
Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipiscing elit. Nunc tincidunt nisl blandit leo varius pharetra. Etiam ullamcorper viverra feugiat. Ut metus.Падрабязней